БЕЛ Ł РУС

ЗША выдаткавалі на вайну з Іранам 25 мільярдаў даляраў

30.04.2026 / 11:20

Nashaniva.com

Большая частка гэтай сумы была выдаткавана на боепрыпасы.

Фота: Kaveh Kazemi/Getty Images

Пентагон паведамляе, што вайна супраць Ірана на дадзены момант абышлася амерыканскім узброеным сілам прыкладна 25 мільярдаў даляраў. Большая частка гэтай сумы была выдаткавана на боепрыпасы, заявіў фінансавы дырэктар ваеннага міністэрства Джулс Хёрст III на слуханнях у камітэце па ўзброеных сілах Кангрэса ЗША.

Вайна ЗША і Ізраіля супраць Ірана пачалася 28 лютага гэтага года.

Пентагон накіруе запыт на дадатковы бюджэт праз Белы дом «як толькі ў нас будзе поўная ацэнка выдаткаў канфлікту», сказаў Хёрст. Толькі першы тыдзень вайны з Іранам каштаваў 11 мільярдаў даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула