БЕЛ Ł РУС

У Маскве перад 9 мая абмяжуюць усю мабільную сувязь

29.04.2026 / 15:05

Nashaniva.com

Абмежаванне пачнецца з 5 мая.

Фота: Contributor / Getty Images

Абмежаванні сувязі ў Маскве перад парадам 9 мая стануць больш магутнымі, заявіла Бі-бі-сі крыніца, блізкая да «Растэлекама», а таксама пацвердзіў суразмоўца, блізкі да аднаго з аператараў сувязі.

Паводле звестак выдання, 5, 7 і 9 мая будуць абмяжоўваць не толькі мабільную сувязь, але і SMS, прычым не толькі ў цэнтры Масквы, але і ў межах МКАД. 

Абмежаванне закране нават працу «белых спісаў». У «белыя спісы» ўлады ўключаюць інтэрнэт-рэсурсы, даступныя падчас абмежаванняў працы мабільнага інтэрнэту.

У пачатку сакавіка ў цэнтры Масквы пачалі рэгулярна адключаць мабільны інтэрнэт — не працавалі навігацыя, тэрміналы аплаты і нават платныя прыбіральні. Інтэрнэту фактычна не было тры тыдні, яго вярнулі 24 сакавіка без якіх-небудзь паведамленняў або тлумачэнняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула