БЕЛ Ł РУС

У Хабараўскім краі адбыўся замах на генерала, які камандаваў разнёю ў Бучы

29.04.2026 / 13:54

Nashaniva.com

28 красавіка ў вайсковым гарнізоне Хабараўскага краю адбыўся выбух. Расійскія ўлады адразу засакрэцілі інфармацыю пра інцыдэнт, піша канал ВЧК-ОГПУ.

Азатбек Амурбекаў

ВЧК-ОГПУ стала вядома пра тэракт, які 28 красавіка адбыўся ў вайсковым гарнізоне, размешчаным у сяле Князе-Валконскае-1 у Хабараўскім краі. Мэтай выбуху быў генерал-маёр Азатбек Амурбекаў, які камандаваў расійскімі войскамі ў Бучы. 

Паводле крыніц канала, бомба была закладзена ў паштовую скрыню на лесвічнай пляцоўцы дома 55.

Адзін чалавек загінуў, яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні. Асабовы склад быў падняты па трывозе.

Паводле даных праекта, выбух быў накіраваны супраць генерала Азатбека Амурбекава, які з 2023 года з’яўляецца начальнікам 392‑га Акруговага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў Усходняй ваеннай акругі.

У 2022 годзе Амурбекаў узначальваў 64‑ю асобную мотастралковую брыгаду, якая дзейнічала ў Бучы.

На месцы выбуху загінуў камандзір батальёна вучэбнай сувязі падпалкоўнік Кузьменка. Акрамя таго, ёсць параненыя. Пра стан Амурбекава пакуль не вядома. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула