БЕЛ Ł РУС

Камунальнікі пойдуць аглядаць дамы беларусаў

29.04.2026 / 08:54

Nashaniva.com

Стартаваў вясновы агляд жылфонду. Камунальныя службы правяраюць стан дамоў, інжынерных сістэм, каб ацаніць іх пасля зімы, паведаміў тэлеграм-канал ЖКГ Мінска.

Фота: LookByMedia

Падчас абходаў спецыялісты будуць глядзець работу дымавых і вентыляцыйных каналаў. Таксама ўвагу ўдзеляць агульнаму тэхнічнаму стану будынкаў: фасадам, дахам, балконам, уваходным групам і пад'ездам.

Акрамя таго, правераць тэхнічныя паверхі і гарышчы, а таксама работу агульнадамавых лічыльнікаў электраэнергіі і сістэм асвятлення.

Паралельна камунальнікі будуць ацэньваць стан прыдамавых тэрыторый — дарожнае пакрыццё, дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі.

Усе выяўленыя дэфекты, якія могуць паўплываць на бяспеку, абяцаюць ліквідаваць аператыўна. Калі гэта немагчыма зрабіць адразу, небяспечныя ўчасткі агародзяць або дэмантуюць.

Праверкі носяць планавы характар і праводзяцца штогод. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула