Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»
Кароль Брытаніі Карл III і каралева Каміла знаходзяцца ў ЗША з чатырохдзённым афіцыйным візітам.
Фота: інстаграм Белага дома
На фатаграфіі, зробленай падчас афіцыйнага прывітання амерыканскай адміністрацыяй караля Карла III і каралевы Камілы і апублікаванай у афіцыйных акаўнтах Белага дома ў сацсетках, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і кароль смяюцца, стоячы на лужку каля Белага дома.
Прэзідэнт Трамп не ўпершыню звяртаецца да манархічнай атрыбутыкі.
У адным з відэа ён паўстае ў каралеўскай мантыі і з каронай на галаве, а ля яго ног — укленчылі кангрэсмены-дэмакраты.
Нядаўна Трамп апублікаваў выяву, дзе ён паўстае ў вобразе Хрыста, але пасля таго як яго раскрытыкавалі нават яго прыхільнікі, выдаліў яе.
Кароль Брытаніі Карл III і каралева Каміла знаходзяцца ў ЗША з чатырохдзённым афіцыйным візітам. У аўторак Карл выступіў у Кангрэсе.