БЕЛ Ł РУС

У Табарах пад Мінскам гарэў вытворчы цэх

27.04.2026 / 18:23

Nashaniva.com

Днём 27 красавіка ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар на тэрыторыі завода ў вёсцы Табары Мінскага раёна.

Скрыншот з відэа

Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, у будынку вытворчага цэха гарэў алей унутры ёмістасці. Работнікі прадпрыемства самастойна пакінулі памяшканне яшчэ да прыезду ратавальнікаў.

Пажар быў хутка ліквідаваны супрацоўнікамі МНС. Пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула