БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка загадаў вярнуць у абарот чарнобыльскія землі, «чаго б ні каштавала»

27.04.2026 / 14:45

Nashaniva.com

«Трэба вярнуцца да тых зямель, якія ў нас былі ў савецкія часы». Аляксандр Лукашэнка патрабуе вярнуць у сельгасабарот атручаныя Чарнобылем землі.

Падчас наведвання Нараўлянскага раёна размова зайшла пра павелічэнне плошчаў за кошт вяртання ў сельгасабарот зямель, якія пацярпелі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Па ўсёй Гомельскай вобласці за год такім чынам прыбавілася 1,3 тыс. га.

«Трэба адраджаць гэтыя землі. Чаго б нам ні каштавала — трэба вярнуцца да тых зямель, якія ў нас былі ў савецкія часы. І мы можам гэта зрабіць», — сказаў Лукашэнка.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 23% тэрыторыі Беларусі было забруджана радыенуклідамі, у тым ліку 1,8 млн га сельскагаспадарчых земляў. Адной з першых эфектыўных ахоўных мер у пераадоленні наступстваў катастрофы стала абмежаванне гаспадарчага выкарыстання зямель. Больш за 265 тыс. га зямельных участкаў было выключана з сельскагаспадарчага абароту і аднесена да радыяцыйна небяспечных зямель.

Навукоўцы мяркуюць, што чарнобыльская зона зможа стаць цалкам бяспечнай толькі праз 10 тысяч гадоў, хаця фон у зоне забруджвання значна палепшыцца ўжо праз 300 гадоў, калі адбудзецца паўраспад стронцыя-90 і цэзія-137. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула