БЕЛ Ł РУС

«МЛ Віцебск» узначаліць расійскі спецыяліст, што трэніраваў зборную Казахстана

27.04.2026 / 10:39

Nashaniva.com

Уладальнік віцебскага клуба Арцём Лявонаў распавёў, хто ўзначаліць каманду пасля звальнення Міхаіла Марціновіча.

«Заўтра з Расіі прыляціць Магамед Адзіеў, які нядаўна трэніраваў «Крылы Саветаў. Таму чакаем яго ў Мінску. Мы плануем падпісаць з Адзіевым кантракт у аўторак, каб на матч супраць «Дынама» ён ужо вывёў каманду. Перамовы з Магамедам пачалі весці ўчора і за дзень дамовіліся», — піша football.by.

Адзіеў з чэрвеня 2025 года кіраваў «Крыламі Саветаў» і быў звольнены ў пачатку красавіка. У чэмпіянаце Расіі клуб займае 12‑ы радок. Таксама трэніраваў «Хімкі», «Ахмат», «Чайку», у 2022‑2024 гадах быў галоўным трэнерам зборнай Казахстана, з якой дабраўся да стыкавых матчаў адбору на ЧЕ-2024.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула