БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МЗС Ірана прыляцеў у Расію

27.04.2026 / 08:48

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы прыбыў у Санкт-Пецярбург, дзе, як чакаецца, яго прыме Уладзімір Пуцін, піша ТАСС.

Скрыншот відэа ТАСС

Аракчы таксама плануе сустрэцца з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым для «працягу кансультацый па рэгіянальных і міжнародных пытаннях» і «паляпшэння двухбаковых адносін».

Паводле слоў Аракчы, гэтая сустрэча стане «добрай магчымасцю абмеркаваць развіццё падзей у вайне і ацаніць бягучую сітуацыю».

Раней Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў, бо дыпламатычныя высілкі зайшлі ў тупік, а на мінулых выходных быў адменены другі раўнд перамоваў ЗША і Ірана ў Ісламабадзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула