БЕЛ Ł РУС

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу

26.04.2026 / 22:33

Nashaniva.com

«Калі не ведаць гісторыю, то гэта сямейнае месца з дзіцячай пляцоўкай. Такіх пад Мінскам зусім няшмат».

Фота: Threads

Беларуска схадзіла з мужам у рэстаран «Паедзем паядзім», што побач з Курапатамі, і засталася незадаволеная.

«Мужу прынеслі сырую бульбу са слізкай цыбуляй. Я думала, што смажаную бульбу сапсаваць нельга. Муж пакаштаваў і адставіў. Паклікаў афіцыянта і сказаў, што страва не кандыцыя. Афіцыянт падышоў да адміністратара і тая адказала «ўключыць у рахунак». (…) Мы з'ехалі. Было непрыемна», — напісала жанчына ў Threads.

За абед яны заплацілі 140 рублёў.

Жанчына адзначыла, што была поўная зала людзей.

У каментарах некаторыя наведвальнікі гэтай рэстарацыі пішуць, што апошнім часам кухня там нясмачная.

Іншыя ж каментатары не разумеюць, як можна хадзіць ва ўстанову, пабудаваную побач з месцам масавых расстрэлаў у сталінскія часы.

«Калі не ведаць гісторыю, то гэта сямейнае месца з дзіцячай пляцоўкай. Такіх пад Мінскам зусім няшмат», — адказала на гэта мінчанка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула