БЕЛ Ł РУС

Беларускага футбольнага трэнера Шпілеўскага звольнілі ў Расіі — заробак $850 тысяч на год, а каманда на дне

26.04.2026 / 17:25

Nashaniva.com

Выгнаць раней не маглі, бо было б занадта дорага плаціць няўстойку.

Аляксей Шпілеўскі

Аляксея Шпілеўскага звольнілі з паста галоўнага трэнера клуба «Пары НН» з расійскага Ніжняга Ноўгарада.

Пра звальненне паведаміў інсайдар Іван Карпаў.

У клубе Шпілеўскі атрымліваў па 60 тысяч еўра на месяц. Непасрэдна заробак у беларуса — 57 800 еўра, але яшчэ 2200 еўра яму плацілі на арэнду кватэры.

Вынікі ў 37‑гадовага беларуса былі сумныя, параза за паразай, але і выганяць яго было дорага. У кантракце прапісана, што калі пры цяперашніх выніках трэнера звальняюць да Новага года, то яму павінны будуць заплаціць 800 тысяч еўра няўстойкі. Калі пасля Новага года — прыкладна 240 тысяч еўра.

Пасля хатняй паразы Спартаку (1:2) за 3 туры да фінішу каманда «Пары НН» з 22 баламі знаходзіцца на 15‑м месцы і рызыкуе вылецець з расійскай прэм'ер-лігі.

Аляксей Шпілеўскі ўзначаліў «Пары НН» у чэрвені 2025 года пасля таго, як адтуль быў звольнены іншы беларускі трэнер — Віктар Ганчарэнка. Перад гэтым Шпілеўскі тры гады ўзначальваў кіпрскі клуб «Арыс» з Лімасола, з якім дабіўся немалых поспехаў. Пад яго кіраўніцтвам «Арыс» у 2023 годзе ўпершыню ў гісторыі стаў чэмпіёнам Кіпра, а пасля прабіўся ў групавы раўнд Лігі Еўропы. У тым жа 2023 годзе Шпілеўскі быў прызнаны найлепшым трэнерам чэмпіянату Кіпра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула