БЕЛ Ł РУС

Беларусь накрылі снег і штармавы вецер ФОТА, ВІДЭА

26.04.2026 / 10:33

Nashaniva.com

26 красавіка ў Беларусь прыйшло арктычнае паветра, якое прынесла з сабой снег, завірухі і моцны вецер. У заходніх і паўднёвых рэгіёнах краіны дажджы змяніліся мокрым снегам.

Кадры з розных гарадоў Беларусі — Гродна, Нясвіжа, Слуцка — больш нагадваюць студзень, чым канец красавіка.

Вецер набірае моц — парывы дасягаюць 15—20 м/с, а на метэастанцыі «Палеская» зафіксавана 20 м/с. На паўднёвым захадзе краіны вецер можа ўзмацніцца да небяспечных 25 м/с.

У Брэсце вецер знёс Варшаўскі рынак.

Посмотреть в Threads

Днём па краіне чакаецца ад +4°С да +10°С. Пры гэтым надвор'е застаецца няўстойлівым: акрамя снегу, на фоне халоднага фронту магчымыя нават лакальныя навальніцы.

Зона ападкаў працягвае рухацца на паўднёвы ўсход. Вадзіцелям варта быць вельмі асцярожнымі: спалучэнне моцнага ветру і дрэннай бачнасці робіць паездкі на летняй гуме асабліва небяспечнымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула