БЕЛ Ł РУС

СК пацвердзіў смерць 18‑гадовага хлопца на стадыёне ў Мінску

25.04.2026 / 11:32

Nashaniva.com

Следчыя высвятляюць абставіны смерці студэнта на школьным стадыёне ў Мінску.

Увечары 24 красавіка малады чалавек гуляў у футбол. Раптоўна яму стала блага, і ён упаў. Супрацоўнікі хуткай дапамогі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак выратаваць хлопца не ўдалося, паведаміў СК.

Смерць маладога чалавека не мае крымінальнага характару.

Сябры кажуць, што ён вёў здаровы лад жыцця, займаўся спортам. А вучыўся на першым курсе БДЭУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула