БЕЛ Ł РУС

У міліцыю за мінулыя суткі паступіла больш за 500 паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў

25.04.2026 / 09:30

Nashaniva.com

Дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пільнасці грамадзян пераважная большасць злачынстваў была прадухілена, паведамляе БелТА.

Зарэгістравана 55 злачынстваў, здзейсненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Аддзел арганізацыі апрацоўкі махлярскіх аперацый МУС ініцыяваў блакіроўку 16 фішынгавых інтэрнэт-рэсурсаў — гаворка ідзе пра падробленыя гандлёвыя пляцоўкі, банкі або сэрвісы, якія амаль не адрозніваюцца ад сапраўдных.

Таксама заблакіравана магчымасць здзяйснення плацяжоў на адрас 46 замежных плацежных рэквізітаў, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі, і прыпынены расходныя аперацыі па 93 рахунках.

Аператыўнікі затрымалі чатырох кур’ераў, якія працавалі ў інтарэсах ашуканцаў, у тым ліку двух замежнікаў. У іх канфіскавана больш за 140 тысяч рублёў.

«Паводле спосабу здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў лідыруе купля тавараў на інтэрнэт-пляцоўках. Далей ідуць вішынг ад імя службовых асоб (тэлефоннае махлярства), фішынг і гандаль на фінансавых біржах», — удакладнілі ў МУС.

«Прапановы хуткага і лёгкага заробку або пакупкі тавараў па значна зніжанай цане ў інтэрнэце заўсёды звязаныя з рызыкай страты грошай. Залатое правіла пры камунікацыі з тэлефоннымі махлярамі — спыніць размову і паведаміць у міліцыю па нумары 102», — нагадалі ў МУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула