БЕЛ Ł РУС

Нетаньяху паведаміў, што захварэў на рак, але вылечыўся

24.04.2026 / 21:34

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху паведаміў, што нядаўна прайшоў лячэнне ад раку прастаты і здолеў справіцца з хваробай.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху. Скрыншот з відэа

Па словах палітыка, дактары выявілі ў яго злаякасную пухліну на вельмі ранняй стадыі. Яна не паспела распаўсюдзіцца на іншыя органы, таму сітуацыя была кантраляванай. Нетаньяху вырашыў не адкладаць і адразу прайсці лячэнне, якое ўключала аперацыю і некалькі дадатковых працэдур.

Ён таксама растлумачыў, што спецыяльна адклаў публікацыю сваёй медыцынскай справаздачы, каб гэта не супала з ваеннымі падзеямі і не было выкарыстана Іранам у прапагандысцкіх мэтах супраць Ізраіля.

Праз прыкладна паўтара года пасля аперацыі ён прайшоў паўторнае абследаванне. Падчас планаванага агляду лекары заўважылі вельмі маленькае ўтварэнне — менш за адзін сантыметр. Яны адзначылі, што падобныя выпадкі даволі часта сустракаюцца ў мужчын яго ўзросту і могуць або назірацца, або адразу лячыцца.

Нетаньяху падкрэсліў, што абраў актыўны падыход і вырашыў адразу ліквідаваць праблему. Ён заклікаў іншых людзей уважліва ставіцца да свайго здароўя і не ігнараваць абследаванні, асабліва калі гаворка ідзе пра ранняе выяўленне захворванняў.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Аргенціны Мілей праспяваў на канцэрце ў гонар Нетаньяху

Трамп паставіў Ізраіль у прыклад іншым саюзнікам

Нетаньяху распарадзіўся дапусціць лацінскага патрыярха Іерусаліма ў Храм Гроба Гасподняга

Нетаньяху абвясціў аб эскалацыі аперацыі ў Іране, каб «сцерці тэрарыстычны рэжым з зямлі»

Каментары да артыкула