БЕЛ Ł РУС

Малады экс-дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі перайшоў у Расіі з мемарыяла «Катынь» у музей рэвалюцыі 1905 года

23.04.2026 / 21:32

Nashaniva.com

Паўла Сапоцьку прызначалі кіраваць Гістарычным музеем, калі яму было ўсяго 26 гадоў.

Павел Сапоцька. Фота: mskagency.ru

34‑гадовы беларускі культурніцкі менеджар Павел Сапоцька цяпер кіруе маскоўскім музеем «Прэсня» — гэта музей рэвалюцыі 1905 года.

Апошні раз пра Сапоцьку згадвалі ў маі 2024 года, калі ён стаў дырэктарам мемарыяльнага комплексу «Катынь» пад Смаленскам. Але, як аказалася, беларус пабыў на пасадзе зусім нядоўга. У пачатку 2025 года ён ужо працаваў у «Прэсні».

Ураджэнец Маладзечна Сапоцька праславіўся ў свой час тым, што стаў самым маладым дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея — ужо ў 26 гадоў. Малады менеджар быў пратэжэ тагачаснага міністра культуры Юрыя Бондара. Калі звольнілі міністра, хутка пакінуў пасаду і Сапоцька.

Нейкі час Сапоцька ўзначальваў Нацыянальнае агенцтва па турызме, а пасля працаваў дырэктарам культурна-дзелавога цэнтра «Белгазаўтасэрвісу». Урэшце паехаў працаваць у Расію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула