БЕЛ Ł РУС

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі

22.04.2026 / 11:22

Nashaniva.com

Абяцаюць праблемы са збытам прадукцыі і праз візавы рэжым.

Фота: Giovanni Mereghetti / UCG / Universal Images Group via Getty Images

Савет Бяспекі РФ выпусціў адмысловую заяву пра наступствы збліжэння Ерэвана з ЕС.

Пры выхадзе Арменіі з ЕАЭС яе ВУП скароціцца на 15,1%, а інфляцыя вырасце на 14,3%, прадказваюць у Савеце бяспекі РФ.

Будзе нанесеная шкода армянскай металургіі, вытворчасці напояў, тытунёвых вырабаў і прадуктаў харчавання — спад у гэтых галінах складзе да трэці, падлічылі расіяне.

А калі Арменія не зразумее, то далей будзе горш. Кошт далучэння Арменіі да ЕС будзе каштаваць ёй прыкладна 23% ВУП, паводле самых сціплых разлікаў, перадае ТАСС прадказанні Саўбеза РФ.

Да таго, патэнцыйнае ўступленне ў ЕС і ўвядзенне візавага рэжыму з РФ і Іранам скароціць прыток турыстаў і нанясе ўдар па эканоміцы краіны.

У СБ РФ заявілі, што пры выхадзе Арменіі з ЕАЭС іншыя краіны саюза не адчуюць значных адмоўных наступстваў — страты складуць сотыя долі працэнта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула