БЕЛ Ł РУС

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

18.04.2026 / 22:06

Nashaniva.com

У індустрыяльным парку «Вялікі камень» у Смалявіцкім раёне падпісалі пагадненне аб стварэнні Інстытута выдатных інжынераў, піша Office Life.

Фота: «Вялікі камень»

На пляцоўцы парка Sinomach «Факел» на гэтым тыдні падпісана пагадненне аб стварэнні Кітайска-беларускага інстытута выдатных інжынераў. Яго заснавалі Нанкінскі ўніверсітэт і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт пры ўдзеле кампаніі Sinomach Digital і Зоны прамысловага развіцця высокіх і новых тэхналогій Ціся горада Нанкін.

Інстытут будзе працаваць на базе «Вялікага каменя» і рыхтаваць высокакваліфікаваных інжынерна-тэхнічных спецыялістаў са ступенню магістра. Як удакладнілі ў індустрыяльным парку, гаворка ідзе пра навучанне ў такіх галінах, як штучны інтэлект і камп’ютарная інжынерыя.

Вучыць у сумесным інстытуце будуць па мадэлі «1+1»: першы год — у БНТУ ў Беларусі, другі — у Нанкінскім універсітэце ў Кітаі.

Кітайская карпарацыя Sinomach супрацоўнічае не толькі з «Вялікім каменем», але і з Паркам высокіх тэхналогій. Нядаўна яе прадстаўнікі двойчы за паўгода прыязджалі ў ПВТ.

Чытайце таксама:

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта

Пекін выдзеліць Мінску дапамогу ў 300 мільёнаў юаняў

Назвалі сярэдні заробак у «Вялікім камені» і беларускіх СЭЗ

Новую хуткасную чыгунку ў мінскі аэрапорт пачнуць будаваць ужо сёлета

Каментары да артыкула