БЕЛ Ł РУС

Замаразкі да мінус чатырох уначы і люты холад удзень, як для другой паловы красавіка. Сумны прагноз надвор'я на вялікія выходныя

18.04.2026 / 11:09

Nashaniva.com

У нядзелю раніцай і ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночны, часам умераны.

Уначы 0..+6°С, месцамі панізіцца да -2°С, максімальная ўдзень ад +8°С па паўночным усходзе да +17°С па паўднёвым захадзе краіны. 

У панядзелак, 20 красавіка, пераважна без ападкаў, толькі ўначы і раніцай месцамі па захадзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.

Вецер паўночны, удзень месцамі парывісты.

Уначы -4..+3°С, па паўднёвым захадзе да +6°С, максімальная ўдзень +8..+14°С.

У аўторак пераважна без ападкаў. Вецер удзень месцамі парывісты.

Уначы -4..+3°С, максімальная ўдзень +8..+15°С.

Надвор'е на наступныя дні ў Мінску паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула