БЕЛ Ł РУС

Камары ў Беларусі могуць быць небяспечнейшымі, чым здаецца

18.04.2026 / 10:09

Nashaniva.com

Навукоўцы высветлілі, што ў нашых гарадах камары могуць пераносіць як мінімум дзве новыя хваробы.

Фота: Nuzree / Pixabay

Ліхаманка Заходняга Ніла — вірусная хвароба, якая можа працякаць як моцны грып. Для здаровага чалавека гэта звычайна лёгкая прастуда, але для пажылых і аслабленых можа быць небяспечнай.

Сустракаецца рэдка: прыкладна 1 камар з 1000 (0,1%), піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Дырафілярыёз выклікаюць чарвякі-паразіты, якія кусаюць у асноўным жывёл (сабак, катоў, лісіц, тхароў), але часам і чалавека. Пераносчыкам з’яўляецца кожны 70‑ы камар (1,4%).

У год рэгіструецца ад 3 да 20 выпадкаў гэтага захворвання сярод беларусаў.

Пераносчыкамі з’яўляюцца камары з родаў Aedes і Coquillettidia — тыя самыя звычайныя камары, якія кусаюць нас у парках і ў дварах.

Што ж рабіць? Не панікаваць. Выкарыстоўваць рэпеленты, маскітныя сеткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула