У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік
13 кастрычніка Веган Хрысталюб павінен быў добраахвотна адправіцца ў калонію-пасяленне па справе аб рэабілітацыі нацызму, аднак ён вырашыў правесці антываенную акцыю і выйшаў з плакатам «Не вайне».
Фота: SOTAvision
Учора ў папраўчай калоніі № 2 Варонежскай вобласці памёр Веган Хрысталюб Божы (імя паводле пашпарта), вядомы варонежскі прапаведнік і YouTube-блогер. Пра гэта яго бацька паведаміў сябрам. Абставіны смерці пакуль не раскрываюцца, паведамляе SOTAvision.
«Патэлефанаваў яго бацька і паведаміў. Пры якіх абставінах ён памёр, яму не сказалі, сказалі, каб прыязджаў у панядзелак па інфармацыю.
У яго былі напружаныя адносіны з адміністрацыяй ВК-2, таксама, паводле слоў бацькі, і ў камеры з некаторымі сукамернікамі былі невялікія непаразуменні. Таму пакуль цяжка сказаць, што стала прычынай смерці», — распавёў SOTAvision чалавек з асяроддзя Вегана Хрысталюба.
Хрысталюб Божы быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі паводле артыкулаў аб абразе пачуццяў вернікаў і рэабілітацыі нацызму.
13 кастрычніка 2025 года Веган Хрысталюб павінен быў добраахвотна адправіцца ў калонію-пасяленне па справе аб рэабілітацыі нацызму, аднак ён вырашыў правесці антываенную акцыю і выйшаў з плакатам «Не вайне».
Яго затрымала паліцыя. Суд прызначыў яму штраф 400 даляраў па пратаколе аб «дыскрэдытацыі» арміі за пікет. За няяўку ў калонію суд арыштаваў Хрысталюба на 30 сутак з наступным прымусовым канваяваннем у калонію. Пазней зняволенаму ўзмацнілі ўмовы ўтрымання да агульнага рэжыму, перавёўшы яго ў ВК-2 Варонежскай вобласці.