У Лепельскім раёне ў лесе знайшлі труп невядомай жанчыны
Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчыне магло быць ад 18 да 40 гадоў, рост каля 170 см. Мяркуецца, што смерць наступіла прыкладна на працягу апошняга года, паведамляе прэс-служба МУС.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі міліцыі, следчыя і эксперты. Каб дакладна ўстанавіць прычыну смерці, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
МУС просіць грамадзян, якія могуць валодаць якой-небудзь інфармацыяй пра абставіны здарэння або ведаюць пра зніклых людзей, што падыходзяць пад гэтае апісанне, паведаміць у міліцыю.
Чытайце таксама:
Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы
У санаторыі Гомельскага раёна знойдзены мёртвым мужчына з Санкт-Пецярбурга
У яры ў Стаўбцоўскім раёне знайшлі труп мужчыны са шматлікімі ранамі
У Свіслачы знайшлі цела мужчыны. Ім аказаўся зніклы ў канцы снежня Павел Калашнікаў