БЕЛ Ł РУС

Перад вялікімі выхаднымі мытня абяцае павялічыць інтэнсіўнасць працы

17.04.2026 / 17:19

Nashaniva.com

Беларускія мытныя службы напярэдадні вялікіх выхадных прынялі меры, каб паскорыць праход мяжы. Яны павялічваюць колькасць супрацоўнікаў і адкрываюць дадатковыя працоўныя месцы, каб прапускаць як мага больш людзей і транспарту, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Зараз выехаць у краіны Еўрасаюза на легкавым транспарце можна праз шэсць пунктаў пропуску: на мяжы з Латвіяй — «Грыгароўшчына», з Літвой — «Каменны Лог» і «Беняконі», з Польшчай — «Бераставіца», «Брузгі» і «Брэст».

Найбольшая нагрузка назіраецца ў пункце пропуску «Брэст» на польскай мяжы. На працягу тыдня там расце чарга аўтамабіляў, і цяпер яна дасягнула каля 900 машын.

Чытайце таксама:

Грамадзянін Латвіі спрабаваў правезці ў Беларусь псіхатропныя таблеткі

Кіроўца аўтобуса спрабаваў увезці ў Беларусь наркотыкі пад выглядам кансерваў

Літоўскія мытнікі затрымалі тавары з маркіроўкай Armani, Hermes, Lacoste і Yves Saint Laurent, што везлі ў Беларусь

Беларуса затрымалі на мяжы, калі ён ехаў з Літвы аўтобусам

Каментары да артыкула