Аляксандр Лукашук выдаў кнігу з «радкамі і рыфмамі розных гадоў»
Выдавецтва Фонду «Камунікат» выпусціла з друку новую кнігу Аляксандра Лукашука з назваю «Незавершанасьць. Тонкая кніга».
Навінку найбліжэйшым часам можна пагартаць і купіць на Кніжным кірмашы ў Беластоку з 17 па 19 красавіка, піша bellit.info.
Згодна з апісаннем, кніга змяшчае «радкі і рыфмы розных гадоў, але аднаго жыцця, з якога выдалена ўсё, апроч слоў».
Аўтар, вядомы сваёй журналісцкай дзейнасцю і кнігамі нон-фікшн, удзячны пэўным асобам-«іпастасям»:
Уладзімеру Арлову, які блукае па розных старонках гэтай кнігі як канчатак «-оў» у пошуках рыфмы;
Насце Кудасавай, якая прыслала адзін свой верш для першай публікацыі тут, а другі вярнула сюды з таго свету;
Уладзімеру Някляеву, які перафарбаваў мой [аўтараў] чорна-белы раманс у каляровы;
Ў, ад якога нават ШІ хаваецца ў б-бу.
Таксама кнігу можна замовіць праз сайт Kamunikat.shop.