БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s

16.04.2026 / 18:43

Nashaniva.com

Бабруйская кандытарская фабрыка «Чырвоны харчавік» плануе ўжо ў маі пачаць продаж новага салодкага прадукту, які будзе замяняць вядомае шакаладнае дражэ M&M’s. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі прадпрыемства, піша Office Life.

Фото: zatestilmogilev

Праект імпартазамяшчэння абмяркоўваўся яшчэ раней, калі на фабрыцы ўстанавілі спецыяльную лінію для вытворчасці падобных цукерак. Цяпер распрацоўка дайшла да этапу запуску.

Новую прадукцыю назвалі «Джойцы». Яе будуць выпускаць у невялікіх упакоўках па 50 грамаў. Плануецца два віды начынкі: малочны шакалад у ёгуртавай глазуры або ў каляровай абалонцы.

Паводле прадстаўнікоў прадпрыемства, перад запускам спецыялісты вывучалі смакавыя перавагі пакупнікоў.

Таксама паведамляецца, што за мінулы год фабрыка распрацавала больш за пяцьдзясят новых рэцэптаў у межах праграмы імпартазамяшчэння. Сёння яе прадукцыя экспартуецца ў 14 краін, асноўны рынак — Расія. Прадпрыемства таксама пашырае геаграфію продажу і шукае новыя рынкі, у тым ліку ў краінах Азіі: нядаўна зайшлі ў Таджыкістан, а цяпер прыцэльваюцца на Бангладэш.

Чытайце таксама:

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі

Высветлілі, як есці той папулярны зефір, які абмяркоўваюць у сацсетках праз яго паслабляльны эфект

У бабруйскага зефіру з лінейкі здаровага харчавання праявіўся паслабляльны эфект

Што такое лахардзікі, якія так любяць на ўсходзе Беларусі

Беларуска ела бабруйскі зефір і знайшла ў ім кавалачкі дрэва

Каментары да артыкула