Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі
Блогер панаракаў у тыктоку на малако — вытворца пайшоў у суд і выйграў.
Як распавядае брэсцкае тэлебачанне, блогер паскардзіўся ў тыктоку, што вымушаны піць не малако, а «нейкі клей ПВА».
«Ролік імгненна разляцеўся, і блогер атрымаў свае пяць хвілін славы. Праўда, пасля гэтага яго выклікалі ў суд», — расказвае аўтарка сюжэта.
Аказалася, што на заводзе-вытворцы таксама «ацанілі» відэа. Кантрольныя ўзоры той самай партыі адправілі на экспертызу, якая пацвердзіла, што якасць малака адпавядае нормам.
Блогеру прыйшлося прынесці афіцыйныя прабачэнні, аплаціць судовыя выдаткі і выдаліць ролік.