БЕЛ Ł РУС

У Пухавіцкім раёне чалавек загінуў, спрабуючы размінуцца з казуляй

15.04.2026 / 22:52

Nashaniva.com

Аварыя здарылася 15 красавіка каля 9:30 раніцы на дарозе Пухавічы — Узда — Негарэлае.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 70‑гадовы кіроўца аўтамабіля Renault рухаўся ў бок Узды і выехаў на сустрэчную паласу пасля таго, як на дарогу выбегла дзікая жывёліна — казуля.

На сустрэчнай паласе ён сутыкнуўся з аўтамабілем Infiniti, за рулём якога быў 44‑гадовы кіроўца.

У выніку сутыкнення кіроўца Renault атрымаў цяжкія траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу, дзе пазней памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула