У Мінску назвалі ключавыя месцы для агульнарэспубліканскага суботніка
Суботнік пройдзе 18 красавіка.
Фота: Мінск-навіны
Падчас рэспубліканскага суботніка 18 красавіка арганізацыі правядуць азеляненне і добраўпарадкаванне, а таксама прывядуць у належны стан знакавыя аб’екты і тэрыторыі Мінска, гісторыка-культурныя каштоўнасці, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы. Пра гэта Мінск-Навінам паведамілі ў Мінгарвыканкаме.
— Вызначаны наступныя месцы правядзення рэспубліканскага суботніка — паркі Перамогі, Дружбы народаў, Севастопальскі, Народнага адзінства (у межах праспекта Пераможцаў і вуліцы Арлоўскай), «Курасоўшчына», імя 60‑годдзя Вялікага Кастрычніка, імя А. Герасіменкі і Чынгіза Айтматава. Гэта таксама Цэнтральны дзіцячы парк імя М. Горкага, лесапарк «Мядзвежына», помнік «Беларусь партызанская», мемарыяльны комплекс «Благаўшчына», сад Гашкевіча, экатропа «Акно ў прыроду», «Сад вершаў» і іншыя аб’екты, — адзначыў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Камендант.