У ЗША на ўзбраенні ёсць больш вайсковых самалётаў, чым у Расіі, Кітая і Індыі разам узятых
ЗША ўзначальваюць рэйтынг найбуйнейшых вайскова-паветраных сіл свету ў 2026 годзе з велізарным адрывам. Паводле даных GlobalFirepower, на сакавік 2026 года ў распараджэнні краіны 13032 самалёты — больш, чым у трох наступных краін разам узятых, піша Thinktanks.pro.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: U.S. Navy via Getty Images
На другім месцы — Расія з 4237 самалётамі, на трэцім — Кітай з 3529. У пяцёрку таксама ўваходзяць Індыя (2183) і Паўднёвая Карэя (1540). Далей ідуць Японія (1429), Пакістан (1397), Турцыя (1101), Егіпет (1088) і Францыя (974).
У другую дзясятку ўвайшлі Саудаўская Аравія з 917 самалётамі, Паўночная Карэя (837), Тайвань (720), Італія (714), Вялікабрытанія (625), Алжыр (620), Ізраіль (597), ААЭ (581), Германія (569) і Грэцыя (560).
Важна, што значная частка флоту — гэта не баявыя самалёты, а дапаможная авіяцыя: транспартныя, вучэбныя, разведвальныя і заправачныя машыны, якія забяспечваюць правядзенне аперацый.
Па колькасці знішчальнікаў Кітай займае другое месца ў свеце (1443), саступаючы толькі ЗША (1791). Расія знаходзіцца на трэцім месцы з 861 знішчальнікам.
Чытайце таксама:
У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА
Іран заяўляе, што некалькі амерыканскіх самалётаў былі знішчаны падчас місіі па выратаванні пілота
Трамп заявіў пра ўнікальнае выратаванне абодвух пілотаў F-15 з глыбіні іранскай тэрыторыі
Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт