БЕЛ Ł РУС

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»

14.04.2026 / 17:40

Nashaniva.com

Спявак і аўтар песень Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе», прысвечаны еўрапейскім гарадам, паведамляе «Радыё Свабода».

Зміцер Вайцюшкевіч. Фота: «Будзьма»

Мінулы альбом з такой жа назвай выйшаў у 2024 годзе і быў прысвечаны 10 беларускім гарадам і мясцовасцям — Іўю, Навагрудку, Барысаву, Мінску, Лідзе, Ушачам, а таксама Налібоцкай пушчы, Палессю, Свіцязі і Прыпяці.

У сёлетнім альбоме таксама дзесяць твораў. Яны прысвечаныя еўрапейскім гарадам — Варшаве, Празе, Вільні, Кракаву, Рызе, Рыму, Берліну, Кёльну, Сопату ды Іспаніі.

Альбом даступны для праслухоўвання на партале open.spotify.com.

Чытайце таксама:

Зміцер Вайцюшкевіч праспяваў «Калядны вальс»

Зміцер Вайцюшкевіч на святы выпусціў традыцыйны калядны кліп ВІДЭА

Прэм'ера ад Змітра Вайцюшкевіча — кліп з «відзікамі»

Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў новы альбом «Акно»

Каментары да артыкула