БЕЛ Ł РУС

Нечаканай зоркай трэдс стаў віцебскі майстар па паклейцы шпалер

14.04.2026 / 14:44

Nashaniva.com

Яго абажаюць за сціпласць, залатыя рукі і любоў да хатніх гадаванцаў, якія некалі былі бяздомнымі. Акаўнт майстра — маленькая вытворчасць замілавання і станоўчых эмоцый.

Віцебскі рамонтнік Алег стаў новай зоркай сацсетак дзякуючы рэдкаму спалучэнню прафесіяналізму і шчырага чалавекалюбства.

Акаўнт Алега з'явіўся некалькі тыдняў таму. У яго ўжо 1700 падпісчыкаў. 

«Я Алег з Віцебска. Ужо шмат гадоў займаюся паклейкай шпалер. Буду рады ўсім новым заказчыкам. Цана і якасць вас прыемна парадуюць, выконваю паклейкі любой складанасці. Частка заробку ідзе на дапамогу бяздомным жывёлам. Пенсіянерам абавязкова зраблю зніжку. Звяртайцеся, усім буду рады і ўдзячны!» — прэзентуе сябе Алег.

Таксама ён расказвае пра сваё жыццё і сваіх гадаванцаў: «Гэта мае гадаванцы. Мой стымул жыць і працаваць. Любіць жыццё і ўсё жывое на зямлі. Дапамагаць людзям і ўсім тым, хто ў гэтым мае патрэбу больш за ўсё».

Посмотреть в Threads

Яму пішуць словы захаплення і ўдзячнасці за дабрыню і майстэрства.

«Алег паклеіў мне шпалеры ва ўсёй кватэры, а яшчэ дапамог з разеткамі і фарбоўкай дзвярэй, і я так удзячная гэтаму добраму чалавеку з залатымі рукамі. Змог з рарытэтнай кватэры зрабіць свежанькае ўтульнае гняздзечка) Ах да, яшчэ прыбраў усё пасля сябе і ні на хвіліну не затрымаў тэрмін заканчэння работ», — піша заказчыца.

«Афігець, такія рамонтнікі існуюць! Як у запаведнік з аднарогамі схадзіла».

«Алег — цудоўны, найдабрэйшай душы чалавек. Вельмі добры і прыстойны! І вельмі вялікі прафесіянал, ён умее рабіць практычна ўсё. Рукі залатыя, гэта дакладна!»

«На самай справе вось такіх людзей, якія сумленна робяць добры рамонт, іх вельмі мала, літаральна на вагу золата».

Каментатары не шкадуюць добрых слоў для беларуса. 


«Мне здаецца — я вас люблю».

«Вы цуд, Алег».

«Нізкі паклон такім людзям!!! Няхай такіх будзе больш!!!»

«Вось бы дзеці ў школе так на настаўніка глядзелі. Класная ў вас банда», — пішуць людзі пра гадаванцаў Алега.

Таксама іншыя карыстальнікі трэдс захапляюцца беларусамі.

«Беларусь, не магу зразумець, чаму ў вас так шмат добрых людзей? Як вы гэта робіце?»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула