БЕЛ Ł РУС

Саудаўская Аравія заклікала ЗША спыніць блакаду Армузскага праліва і вярнуцца да перамоваў з Іранам

14.04.2026 / 14:17

Nashaniva.com

Яны папярэдзілі, што цяперашняя тактыка ціску Вашынгтона на Тэгеран можа прывесці да супрацьлеглага эфекту.

Судна праходзіць праз Армузскі праліў 8 красавіка 2026 года. Фота: Shady Alassar / Anadolu via Getty Images

Саудаўская Аравія спрабуе пераканаць ЗША адмовіцца ад блакады Армузскага праліва і аднавіць перамовы з Іранам, асцерагаючыся далейшай эскалацыі на Блізкім Усходзе, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на арабскіх чыноўнікаў.

Яны папярэдзілі, што цяперашняя тактыка ціску Вашынгтона на Тэгеран можа прывесці да супрацьлеглага эфекту, а менавіта — да закрыцця Баб-эль-Мандэбскага праліва, які забяспечвае 12% усіх марскіх перавозак нафты і 8% — звадкаванага прыроднага газу, злучаючы Чырвонае мора з Адэнскім залівам. Гэтая стратэгічная артэрыя праходзіць паміж Еменам і Эрытрэяй і з’яўляецца паўднёвымі варотамі ў Суэцкі канал — адзін з ключавых гандлёвых маршрутаў паміж Азіяй і Еўропай.

Саудаўская Аравія нядаўна змагла вярнуць свой нафтавы экспарт на даваенны ўзровень — каля 7 млн бараляў у суткі, нягледзячы на перакрыцце Армузскага праліва, дзякуючы транспарціроўцы сыравіны па трубаправодзе ў порт Янбу. Аднак гэтыя пастаўкі апынуцца пад пагрозай у выпадку закрыцця выхаду з Чырвонага мора. Участак каля Баб-эль-Мандэбскага праліва кантралююць еменскія хусіты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула