БЕЛ Ł РУС

На Брэстчыне сталі адключаць ацяпленне

14.04.2026 / 13:56

Nashaniva.com

Прычынай сталі прагнозы сіноптыкаў: у наступныя дні тэмпература паветра будзе павышацца.

У сувязі з гэтым Брэсцкі аблвыканкам 14 красавіка накіраваў рэкамендацыйны ліст аб завяршэнні ацяпляльнага сезона ў адрас гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў.

Адключэнне ацяплення будзе адбывацца па чарзе: спачатку ў прамысловых, грамадскіх і адміністрацыйных будынках, затым у агульнагарадскіх лазнях, тэатрах, установах адукацыі (за выключэннем школ і дзіцячых садкоў), інтэрнатах і жылым фондзе.

На заключным этапе батарэі адключаць у гасцініцах, бібліятэках, дзяржаўных архівах, музеях, установах сацыяльнага забеспячэння, медыцынскіх і лячэбна-прафілактычных установах, школах і дзіцячых садках, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула