БЕЛ Ł РУС

Пяскова спыталі: блакіроўкі інтэрнэту — ці не шлях гэта ў мінулае?

14.04.2026 / 13:18

Nashaniva.com

«Зараз такі перыяд».

Дзмітрый Пяскоў. Фота: Contributor / Getty Images

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што пытанні бяспекі дыктуюць неабходнасць прыняцця адпаведных мер. Ён лічыць, што абмежаванні ў працы інтэрнэту — гэта не шлях у мінулае, і большасць расіян нібыта ставіцца да гэтага з разуменнем.

«Не, гэта не шлях у мінулае. Зараз сітуацыя, калі меркаванні бяспекі дыктуюць неабходнасць прыняцця такіх мер. Гэтыя меры прымаюцца, і большасць суграмадзян разумеюць іх мэтазгоднасць і неабходнасць», — сказаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, абмежаванні выклікаюць нязручнасці, аднак «зараз такі перыяд». Пасля таго, як пагрозы знікнуць, знікне і неабходнасць у мерах бяспекі і ўсё будзе «адноўлена і нармалізавана». Ніякіх канкрэтных тэрмінаў заканчэння гэтага «такога перыяду» ён не назваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула