Падлетак напаў са стрэльбай на ліцэй у Турцыі — параненыя мінімум 18 чалавек
Як толькі ўвайшоў праз галоўныя вароты, ён адразу пачаў страляць з даўгарульнай зброі направа і налева.
Скрыншот відэа Hurriyet.com.tr
У правінцыі Шанлыўрфа невядомы падлетак з помпавай стрэльбай зладзіў страляніну ў прафесійна-тэхнічным анаталійскім ліцэі.
Сцвярджаецца, што нападнік, які хаваўся ў будынку школы, быў «нейтралізаваны». Пры гэтым губернатар Хасан Шылдак заявіў, што падлетак скончыў жыццё самагубствам, піша Hürriyet.
Гэта быў хлопец прыкладна 17‑18 гадоў. Як толькі ён увайшоў праз галоўныя вароты, ён адразу пачаў страляць з даўгарульнай зброі, якая была ў яго ў руках. Спачатку ён страляў направа і налева, а затым па самой школе.
Пасля гэтага ён уварваўся ўнутр будынка. Унутры ён страляў проста ў тых, хто трапляўся яму на шляху. Вучні пачалі крычаць, усе кінуліся ўрассыпную, распавёў відавочца газеце Hürriyet.