БЕЛ Ł РУС

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША

14.04.2026 / 10:14

Nashaniva.com

Падчас амерыканскага тура беларуская зорка стэндапу Слава Камісаранка адчуў сябе так, быццам не выязджаў з Беларусі. Што яшчэ больш неймаверна, большасць гледачоў на канцэрце былі з аднаго і таго ж беларускага горада.

На сваім нядаўнім шоу «Дзякуй, у мяне ўсё» ў Амстэрдаме Слава Камісаранка падзяліўся гісторыяй са сваіх амерыканскіх гастроляў. Паводле яго назіранняў, колькасць нашых суайчыннікаў у самых нечаканых месцах планеты пачала пераходзіць усе межы.

Выступаючы ў гарадах ЗША, Камісаранка вырашыў праверыць склад аўдыторыі. Калі ён са сцэны вымавіў назву «Беларусь», рэакцыя залы была настолькі гучнай, што комік разгубіўся.

«І атрымліваецца, што я выступаю ў Атланце ці ў Тампе — я, карацей, не памятаю — але прыкол у тым, што я проста нешта кажу-кажу… Кажу: «Беларусь», і зала такая: «У-у-у!» І я такі: «О, тыпу, сёння шмат беларусаў! Паапладзіруйце, беларусы!»

І амаль уся зала — а там было чалавек пад 700 проста, чалавек 500 пляскае: «У-у-у!» І я такі: «Блін, прыкольна, як шмат беларусаў».

Слава прапанаваў гледачам інтэрактыў: на лік «тры» выкрыкнуць назву свайго роднага горада. Артыст, відавочна, чакаў пачуць рознагалоссе з Мінска, Брэста, Гомеля і г.д., але адбылося нечаканае.

«Я такі: «Рабяты, з якога вы горада? Проста крычыце ўсе свае гарады! Раз, два, тры!» І зала такая: «ГРОДНА!!!»

Слава адрэагаваў з гумарам: «Блін, што адбываецца наогул?! Чаму вы не з картай паляка ў Польшчы наогул усе?»

На пытанне, як так адбылося, яму патлумачылі:

— У нас там пару сем'яў паехалі, адзваніліся, кажуць: «Усё нармальна, пад'язджайце».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула