БЕЛ Ł РУС

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы

14.04.2026 / 09:37

Nashaniva.com

У адным з дамоў адбылася трагедыя: на лесвічнай пляцоўцы быў знойдзены мужчына без прыкмет жыцця.

Вядома, што незадоўга да здарэння ў суседняй кватэры адбывалася застолле. Кампанію загінуламу складалі яго сужыцелька і яе былы сужыцель.

Паміж мужчынамі ўспыхнуў канфлікт на глебе рэўнасці, які перарос у бойку. Паводле слоў былога сужыцеля, падчас сутычкі апанент страціў прытомнасць, пасля чаго яго перанеслі на лесвічную пляцоўку «адпачыць».

Але, па выніках экспертызы, на целе загінулага шматлікія — не менш за пятнаццаць — удары ў вобласці галавы і тулава, цялесныя пашкоджанні.

У момант смерці мужчына быў у стане алкагольнага ап’янення: канцэнтрацыя этылавага спірту ў яго крыві склала 3,6 праміле, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Ключавую выснову зрабіла судова-медыцынская гісталагічная і імуннагістахімічная экспертыза, вынікі якой засведчылі, што непасрэднай прычынай смерці стала механічная асфіксія, якая ўзнікла ў выніку здушэння органаў шыі тупым прадметам.

Па крымінальнай справе аб забойстве суд вынес абвінаваўчы прысуд і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 19 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула