У Слонімскім раёне перакуліўся аўтамабіль з дзіцём
Здарэнне адбылося ўчора, 13 красавіка, каля 15:16 на аўтадарозе Слонім — Высокае.
24‑гадовая кіроўца Peugeot рухалася з боку Ружан у напрамку Слоніма і не справілася з кіраваннем, паведамляе ДАІ Гродна.
На 18‑м кіламетры трасы дзяўчына адцягнула ўвагу на сваё паўгадовае дзіця, якое знаходзілася ў аўтакалысцы на пярэднім сядзенні. У выніку аўтамабіль з’ехаў у правы кювет і перакуліўся.
Маці і немаўля атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя.