БЕЛ Ł РУС

25‑гадовая мінчанка дзеля сустрэчы з «карэйскім спеваком» ўзяла крэдыт і перавяла 35 тысяч рублёў

13.04.2026 / 14:30

Nashaniva.com

Дзяўчына завяла віртуальнае знаёмства ў адной з сацсетак.

Новы знаёмы прадставіўся паўднёвакарэйскай поп-зоркай — акцёрам і спеваком з гучным імем. У перапісцы суразмоўца паабяцаў рандэву, але папрасіў папярэдне звязацца з яго «асабістым менеджарам», каб падабраць зручны дзень у графіку, паведамляе міліцыя.

Мінчанка напісала на ўказаны электронны адрас. Пазней яна атрымала ліст, у якім паведамлялася, што сустрэча з кумірам магчымая, але платная. Дзеля мары прыхільніца ўзяла крэдыт і часткамі перавяла на невядомы рахунак больш за 35 тысяч рублёў.

На гэтым гісторыя не скончылася: па просьбе лжэартыста ахвяра асобна адпраўляла грошы нібыта на падрыхтоўку дакументаў для візіту артыста ў Беларусь, афармленне медыцынскай страхоўкі і іншыя выдаткі. Пасля выканання ўсіх умоў ашуканцы перасталі выходзіць на сувязь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула