БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў Мадзьяра з перамогай на выбарах 

13.04.2026 / 14:04

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню партыі «Ціса» Петэра Мадзьяра з перамогай на парламенцкіх выбарах.

Sergey Bulkin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Ён выказаў надзею, што моцны голас Венгрыі на міжнароднай арэне будзе і ў далейшым гучаць у духу прагматызму, імкнення да падтрымкі ўсеагульнай бяспекі, павагі да ўсіх народаў.

«Упэўнены, што традыцыі дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, якія сфармаваліся за многія гады паміж Мінскам і Будапештам, павінны працягвацца», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Петэру Мадзьяру здароўя і поспехаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула