Ліса ўпалявала качку ў Каложскім парку ў Гродне
У Гродне відавочцы знялі на відэа незвычайную сцэну.
Па тэрыторыі побач з царквой прайшла ліса, трымаючы ў зубах вялікую качку.
Драпежніца не звяртала ўвагі на людзей і ў выніку знікла са здабычай у зарасніку.