БЕЛ Ł РУС

ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння

13.04.2026 / 08:37

Nashaniva.com

Не будуць прапускаць ніякія судны.

Танкер у Армузскім праліве. Фота: Getty Images

Цэнтральнае камандаванне ЗША абвясціла, што блакада ўсяго марскога трафіку ў іранскія парты пачнецца 13 красавіка а 10:00 па ўсходнім часе (17:00 па Мінску).

Ніякіх выключэнняў не прадугледжана — блакаваць будуць усе судны, незалежна ад краіны, калі яны накіроўваюцца ў іранскія парты або пакідаюць іх, уключаючы парты Ірана ў Персідскім заліве і Аманскім заліве. Аднак абмяжоўваць рух суднаў, якія праходзяць праз Армузскі праліў у парты іншых краін і назад, не будуць.

Перад пачаткам блакады ўсе судны атрымаюць афіцыйнае апавяшчэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула