Вакол рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі паставілі 7 новых вежаў СПА
У гэтай рэзідэнцыі шмат часу праводзіць Аліна Кабаева з сынамі Пуціна.
Адна з сістэм СПА каля рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі. Крыніца: руская служба «Радыё Свабода».
У сакавіку 2026 года вакол рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі пабудавалі 7 новых вежаў з «Панцырамі». Агульная колькасць сістэм супрацьпаветранай абароны вакол валдайскай рэзідэнцыі прэзідэнта дасягнула 27, піша рускай служба «Радыё Свабода».
Як сведчаць спадарожнікавыя здымкі Planet.com, будаўніцтва адразу 7 новых вежаў для «Панцыраў» пачалося ў адзін дзень — 17 сакавіка. Некаторыя з іх ужо абсталяваны зенітна-ракетнымі комплексамі.
Як і вежы з «Панцырамі» вакол Масквы, сістэмы СПА на Валдаі размешчаны вакол рэзідэнцыі Пуціна двума кольцамі вялікага і малога дыяметра.
У рэзідэнцыі на Валдаі, як раней высветлілі журналісты расследвальніцкага праекта «Сістэма», шмат часу праводзіць Аліна Кабаева з сынамі Пуціна, а для самога расійскага прэзідэнта там пабудавалі адну з дакладных копій яго крамлёўскага кабінета.
Раней выданне выявілі больш за 20 вежаў з буйнакалібернымі кулямётамі, а таксама некалькі подыумаў з ЗРК «Панцыр» былі ўзведзены на тэрыторыі і па перыметры асаблівай эканамічнай зоны «Алабуга» ў Татарстане, дзе Расія вырабляе БПЛА «Герань» — мадыфікаваныя версіі іранскіх «Шахедаў».