БЕЛ Ł РУС

Расіяне ў велікодную ноч атакавалі дронам хуткую на Сумшчыне — пацярпелі трое медыкаў

12.04.2026 / 08:25

Nashaniva.com

У велікодную ноч на 12 красавіка расійскія войскі атакавалі медыцынскі аўтамабіль у Глухаўскай грамадзе Сумскай вобласці. Пра гэта паведаміў начальнік Сумскай АВА Алег Грыгараў.

Паводле ўладаў Сумшчыны, расійскі беспілотнік пацэліў у медыцынскі транспарт, у выніку чаго трое медыкаў атрымалі раненні. Ім аператыўна аказалі дапамогу. Пагрозы жыццю няма.

Гэты інцыдэнт, а таксама шэраг іншых атак адбыліся пасля афіцыйнага абвяшчэння Уладзімірам Пуціным «велікоднага перамір'я», якое павінна было пачацца а 16:00 11 красавіка і працягвацца да канца сутак 12 красавіка.

Генеральны штаб УСУ паведаміў, што пасля вызначанага часу зафіксавана 469 выпадкаў парушэння рэжыму спынення агню з боку РФ. Расійскія войскі здзейснілі 22 штурмавыя дзеянні, 153 артылерыйскія абстрэлы і выкарысталі амаль 300 ударных дронаў.

Акрамя ўдару на Сумшчыне, аналітыкі DeepState зафіксавалі атаку FPV-дронамі на эвакуацыйную групу з украінскімі параненымі каля ГуляйполяЗапарожскай вобласці ўвечары 11 красавіка. Паводле звестак маніторынгавага праекта, група была знішчана падчас выканання задач па эвакуацыі параненых. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула