БЕЛ Ł РУС

Памёр Ігар Ціткоўскі

11.04.2026 / 18:40

Nashaniva.com

11 красавіка пасля працяглай хваробы пайшоў з жыцця беларускі краязнаўца, архівіст, гісторык архітэктуры і мастак-графік, аўтар кніг па гісторыі і мастацтву Случчыны Ігар Ціткоўскі. Яму было 70 гадоў.

Ігар Ціткоўскі

Ігар Ціткоўскі нарадзіўся 20 лютага 1956 года ў Асіповічах. Свае дзіцячыя і школьныя гады ён правёў спачатку ў родным горадзе, а з 1967 года — у Слуцку, куды пераехала сям’я.

З ранняга ўзросту Ціткоўскі цікавіўся мастацтвам і займаўся ў мастацкай студыі пры слуцкім Доме піянераў. Пасля школы вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1978 годзе. 

Прафесійна працаваў як выкладчык Слуцкай дзіцячай мастацкай школы, пэўны час быў яе дырэктарам. Паралельна займаўся творчасцю і краязнаўствам, удзельнічаў у мастацкіх выставах, а яго работы захоўваюцца ў музеях і прыватных калекцыях.

Карціна Ігара Ціткоўскага «Барока». 1987 год

З 1980‑х гадоў Ціткоўскі актыўна вывучае гісторыю і культуру Случчыны. Ён публікаваў артыкулы ў газетах і часопісах, а таксама стаў аўтарам шэрагу навукова-папулярных і краязнаўчых кніг пра Слуцк і рэгіён: «Помнікі архітэктуры Слуцка» (1997), «Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць» (2003), «Случчына. Уладары краю. X−XIX стагоддзі» (2006), «Мастакі Случчыны» (2006), «Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры» (2015), «Мастацтва Случчыны: гісторыя, імёны, творы» (2019).

Асаблівую ўвагу ён надаваў даследаванню помнікаў архітэктуры і рэканструкцыі гістарычнага выгляду горада на аснове архіўных матэрыялаў і археалагічных даных.

Чытайце таксама:

Памёр Юрась Нераток

Памёр Генадзь Цярэня

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча

Каментары да артыкула