БЕЛ Ł РУС

На наступным тыдні пацяплее, тэмпература будзе вышэйшай за норму

11.04.2026 / 16:31

Nashaniva.com

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры АНТ паведаміў, што на наступным тыдні, з 13 па 19 красавіка, у краіне чакаецца прыкметнае пацяпленне. У сярэднім тэмпература будзе вышэйшай за кліматычную норму на 1—2 градусы, ападкаў стане менш, а надвор’е ў цэлым палепшыцца.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У панядзелак днём прагназуецца ад +9 да +16, але ноччу яшчэ магчымыя замаразкі — ад мінус 3 да плюс 3. Раніцай і ўначы месцамі будуць туманы, істотных дажджоў не чакаецца.

У аўторак надвор’е будзе вызначаць антыцыклон: без ападкаў, з праясненнямі і большай колькасцю сонца. Ноччу +3…+7, днём да +12…+16, на паўднёвым захадзе — цяплей.

У сераду захаваецца ўплыў вобласці высокага ціску. Месцамі магчымыя кароткія дажджы (пераважна на паўночным усходзе), але ў цэлым будзе суха. Ноччу +3…+7, днём ад +11 да +18.

У чацвер чакаюцца кароткачасовыя дажджы, але сонца будзе з’яўляцца ўсё часцей. Тэмпература застанецца прыкладна такой жа: ноччу +3…+7, днём +11…+16.

У пятніцу стане яшчэ цяплей: днём ад +12 на поўначы да +20 на поўдні краіны. Надвор’е будзе з пераменнай воблачнасцю і невялікімі дажджамі месцамі.

На выхадных надвор’е парадуе. У суботу без ападкаў, ноччу +5…+11, днём +10…+17. У нядзелю дажджы малаверагодныя, але застануцца туманы ўначы і раніцай. Тэмпература ноччу +6…+11, днём +14…+19.

У цэлым тыдзень абяцае стаць значна цяплейшым і больш камфортным — з адчуваннем набліжэння мая.

Чытайце таксама:

З панядзелка пачне цяплець

Дзе-нідзе ў Беларусі выпаў град ФОТАФАКТ

У Беларусі прайшлі першыя навальніцы. У бліжэйшыя дні паўторацца разам са шквалістым ветрам

Каментары да артыкула