БЕЛ Ł РУС

У прызнаныя «экстрэмісцкімі» тэлеграм-чаты сваякоў асуджаных невядомыя пачалі дадаваць бот

10.04.2026 / 19:16

Nashaniva.com

У рэдакцыю праваабарончага рэсурсу Mayday Team даслалі скрын з тэлеграм-чата аршанскай ПК-8, дзе новы ўдзельнік-бот Get My Id Bot|Get Myld пачаў выконваць абавязкі адміністратара замест жывога чалавека. Што сталася з адміністратарам — невядома.

Скрын з тэлеграм-чата аршанскай ПК-8

Пасля кожнага паведамлення бот публікуе аднатыпныя паведамленні з нібыта пазначэннем ID карыстальніка. Па просьбе праваабаронцаў сваякі, чые родныя адбываюць тэрмін у іншых калоніях, удакладнілі, што такі ж бот заўважаны як мінімум яшчэ ў двух чатах. Перад яго з’яўленнем у чаты дадаваўся новы карыстальнік, які і запускаў бот.

На гэты момант, акрамя чата жаночай ПК-4 у Гомелі, практычна выдаліўся чат шклоўскай ПК-17 і аршанскай ПК-8.

9 красавіка стала вядома, што амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». 

У рэпрэсіўным спісе 10 тэлеграм-чатаў, 9 вайбер-чатаў і 3 суполкі Укантакце. У многіх з іх былі сотні ці нават тысячы падпісчыкаў. Напрыклад, у адной толькі суполцы найбуйнейшай беларускай калоніі — №2 у Бабруйску — было больш за 3500 удзельнікаў.

Чытайце таксама:

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў

Каментары да артыкула