БЕЛ Ł РУС

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя

27.04.2026 / 08:00

Nashaniva.com

Яшчэ пяць гадоў таму гэта быў драйвер росту беларускай эканомікі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: lookby.media

Ці аднавіўся сектар?

У 2021 годзе, пасля імклівага росту, які пачаўся ў 2017-м, IT-сектар дасягнуў найлепшых паказчыкаў. У Парку высокіх тэхналогій тады працавала 78 тысяч чалавек.

Але пасля пачатку вайны адбылася масавая рэлакацыя кампаній і супрацоўнікаў. Цяпер у ПВТ працуе 61 тысяча чалавек.

У 2025 годзе экспарт паслуг ПВТ пераваліў за $2 мільярды — +12% у параўнанні з вынікамі 2024‑га (тады было $1,8 мільярда). Але да пікавых паказчыкаў далёка.

«У 2021 годзе экспарт складаў $3,2 мільярда. Цяпер мы назіраем паступовае аднаўленне сектара, але яно адбываецца павольнымі тэмпамі», — адзначае экспертка BEROC Настасся Лузгіна.

Былы драйвер эканомікі

Найбольш наглядна сітуацыю з прасяданнем IT у Беларусі паказвае доля сектара «Інфармацыя і сувязь» у ВУП краіны.

Па выніках 2025 года гэта 4,8% ад ВУП. І гэта найгоршы паказчык за больш чым пяць гадоў.

Калі IT называлі драйверам росту эканомікі Беларусі, доля сектара «Інфармацыя і сувязь» перавышала 7% — 7,3% у 2020‑м і 7,5% у 2021-м.

Пяць гадоў таму, у 2021 годзе, таксама была рэкордная колькасць занятых у сектары — 125 тысяч чалавек. Яна скарацілася да 104 тысяч у 2024-м. Нават у 2019‑м было больш — 111 тысяч чалавек.

«Пакуль сітуацыя па значнасці сектара горшая, чым 6‑7 гадоў таму», — дадае экспертка.

Таксама Лузгіна звяртае ўвагу на колькасць рэзідэнтаў ПВТ — гэты паказчык апошнія некалькі гадоў складае каля тысячы кампаній і расце вельмі сціпла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула