БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей

5.04.2026 / 23:17

Nashaniva.com

Яго прэс-служба гэты тыдзень ацаніла як «складаны графік».

Калі меркаваць па паведамленнях прэс-службы і публічным з'яўленні Аляксандра Лукашэнкі, то працоўных дзён на гэтым тыдні ў яго было тры.

У панядзелак 30 сакавіка ён сустрэўся ў Мінску з губернатарам Чукоцкай аўтаномнай акругі.

У сераду 1 красавіка правёў нараду з вайскоўцамі па выніках маштабнай праверкі боегатоўнасці Узброеных Сіл.

У пятніцу 3 красавіка адкрываў новую паліклініку ў Мінску.

У аўторак, чацвер і суботу Лукашэнка ці сам гуляў у хакей, ці даваў парады іншым хакеістам на трэніроўцы.

Прэс-служба Лукашэнкі гэты тыдзень ацаніла як «складаны графік».

«Як вам, такі марафон? Усе працуюць. Прэзідэнт працуе. Пул працуе», — напісаў канал «Пул Першага».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула