БЕЛ Ł РУС

Віктар Лукашэнка бярэ ўдзел у спартыўным форуме ў Турцыі

4.04.2026 / 15:05

Nashaniva.com

Дэлегацыя Нацыянальнага алімпійскага камітэта на чале з Віктарам Лукашэнкам бярэ ўдзел у VIII Міжнародным форуме этнаспорту, які праходзіць у Антальі (Турцыя) з 3 па 5 красавіка, паведамляе НАК.

Фота: НАК

Ключавой тэмай форуму стаў Ethnosport 2027 — маштабнае мультыспартыўнае мерапрыемства, якое аб'ядноўвае традыцыйныя віды спорту і гульні. Плануецца, што на форуме ўдзельнікі выпрацуюць дарожную карту праекта.

У рабочай праграме кіраўніка НАК Беларусі запланаваны перамовы з прэзідэнтам Сусветнай канфедэрацыі этнаспорту, міністрам спорту і маладзёжнай палітыкі Турцыі сынам прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана Білалем Эрдаганам, удзел у пленарнай сесіі, а таксама сустрэчы з кіраўнікамі шэрагу замежных дэлегацый і кіраўнікамі спартыўных галін.

У форуме прымаюць удзел каля 50 арганізацый-членаў з 29 краін, а таксама прадстаўнікі дзяржорганаў, федэрацый і акадэмічнай супольнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула